Бацькоў у Пакістане за адмову рабіць дзецям прышчэпку будуць караць турмой

Вакцынацыя дзіцяці супраць поліяміэліту ў Пакістане / ЮНІСЕФ

Вакцынацыя дзіцяці супраць поліяміэліту ў Пакістане / ЮНІСЕФ / ЮНИСЕФ

У пакістанскай правінцыі Сінд (адной з чатырох правінцый краіны) уведзеная адказнасць для бацькоў, якія адмаўляюцца вакцынаваць дзяцей. Пра гэта піша брытанская газета The Guardian. З верасня за адмову рабіць прышчэпку дзіцяці для бацькоў-адмоўнікаў прадугледжаны штраф (каля 540 беларускіх рублёў) альбо турэмны тэрмін на месяц.

Мясцовыя бацькі настроеныя супраць прышчэпак. Даходзіць да таго, што лекары, якія прапануюць вакцынацыю, вымушаныя перасоўвацца з узброенай аховай. Прыняты закон тычыцца прышчэпак супраць дыфтэрыі, коклюшу, слупняка, адзёру, краснухі і, у першую чаргу, поліяміэліту. Пакістан з'яўляецца адной з дзвюх краін свету, дзе гэтая хвароба прысутнічае на пастаяннай аснове. Другая краіна — гэта суседні Афганістан.

Поліяміэліт — невылечная хвароба, якая ўражае нервовую сістэму і закранае, як правіла, дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў. У некаторых выпадках можа заканчвацца смерцю. Праблему поліяміэліту ў Пакістане летась абмяркоўвалі на ўзроўні СААЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі