Баевікі абстралялі жыхароў Данецку, якія шукалі выбарчы ўчастак
Пра гэта інфармуюць назіральнікі сумеснай маніторынгавай кампаніі Данецкай арганізацыі Камітэту выбаршчыкаў і грамадзянскай сеткі “Апора”.
Як паведаміў назіральнікам адзін з жыхароў гораду, ён разам з сябрамі вырашыў прагаласаваць на выбарах у Вярхоўную Раду Украіны. Іх участак для галасавання размешчаны ў школе №114 Пятроўскага раёну Данецка.
Са словаў мясцовага жыхара, на ўваходзе ў школу стаяў мужчына, які на пытанне, ці можна тут прагаласаваць, адказаў: “Зараз усё вырашым”. Пасля гэтага з будынку па людзях выпусцілі аўтаматную чаргу і яны ледзь уратаваліся.
Данчанін, які перадаў назіральнікам такую інфармацыю, не ведаў, што ў горадзе не адкрыўся ніводзін выбарчы ўчастак.
26 кастрычніка ніводзін выбарчы ўчастак не адкрыўся ў Данецку, Макееўцы, Горлаўцы, Торэзе, Янакіеве, Шахцёрску і некалькіх іншых гарадах Данбасу. Галасаванне не пачалося ў дзевяці аднамандатных акругах Данеччыны і ў шасці — на Луганшчыне, перадае УНІАН.
Фота: REUTERS