Банк Santander заклікаюць не дыскрымінаваць беларусаў

Банк Santander

Банк Santander / Reuters

З'явілася анлайн-петыцыя да банка Santander з просьбай не дыскрымінаваць грамадзянаў Беларусі. Яе ўжо падпісалі больш за 1000 чалавек. Петыцыя будзе накіраваная ў Santander і Камісію фінансавага нагляду.

Беларусы, якія жывуць у Польшчы, сутыкнуліся з блакаваннем доступу да анлайн-банкінгу і дадатку банка Santander, а таксама з замарожваннем рахункаў. Банк тлумачыць гэта "ўнутраным дакументам" і новымі правіламі. Абмежаванні закранулі тых беларусаў, якія яшчэ не атрымалі від на жыхарства або чый ВНЖ заканчваецца менш чым праз год.

Банк Santander атрымаў папулярнасць у беларускіх уцекачоў, бо для адкрыцця рахунку быў патрабны мінімум дакументаў: было дастаткова пашпарту з візаю і падатковага нумару PESEL.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі