Барак Абама і Ангела Меркель гатовыя да новых санкцыяў супраць Расіі

Абама і Меркель таксама зноў заклікалі Расію адвесці войскі ад мяжы з Украінай.



Па словах Абамы, якія перадае ВВС, прарасійскія сепаратысты "відавочна, пры падтрымцы Масквы" дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне з дапамогай "кіраванай кампаніі падбухторванняў і шкодніцтва". Ён падкрэсліў неабходнасць для ЗША, ЕС ды іншых партнёраў быць гатовымі адказаць на далейшую эскалацыю з боку Расіі дадатковымі санкцыямі.



Дарэчы, у чацвер NATO абнародавала здымкі са спадарожніка, на якіх відаць, што расійскія войскі групуюцца бліз украінскай мяжы. У сваю чаргу, высокапастаўлены прадстаўнік Генштаба Расіі заявіў расійскім СМІ, што здымкі зробленыя ў жніўні 2013 года, падчас вучэнняў, якія праходзілі тады ў Паўднёвай ваеннай акрузе.



Фота — novayagazeta-ug.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі