Бары, стадыёны, БТ: дзе і як беларусам ужо сёння мераюць тэмпературу

Так правяраюць пасажыраў грамадскага транспарту ў Тайландзе / Reuters
Так правяраюць пасажыраў грамадскага транспарту ў Тайландзе / Reuters

Пару дзён таму да ўвахода ў тэлецэнтр на вуліцы Макаёнка, 9 выстраілася вялізная чарга. Аказалася, з 26 сакавіка ўсім, хто ўваходзіць у будынак — і супрацоўнікам, і наведвальнікам, — сталі правяраць тэмпературу:

Бары, стадионы, БТ: где и как у белорусов уже сегодня измеряют температуру
Чарга каля ўвахода ў Белтэлерадыёкампанію / Еўрарадыё

"Прыйшоў на тэлебачанне, а тут ва ўсіх мераюць тэмпературу на ўваходзе. Трыма градуснікамі. Кантактнымі! — апісаў тое, што адбывалася, адзін з тых, хто стаяў у чарзе. — Я спытаў, ці бяспечна гэта — выкарыстоўваць адзін тэрмометр для праверкі ста наведвальнікаў запар. Мне адказалі, маўляў, не хочаш — не ідзі".

У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі Еўрарадыё сказалі, што работнікі здраўпункта карысталіся толькі бескантактавымі тэрмометрамі. А нам стала цікава: дзе яшчэ ў Беларусі вам пры ўваходзе правераць тэмпературу? І галоўнае — як?

Мінскі бар Polugar зарыентаваўся першым і яшчэ 4 сакавіка стаў рабіць піяр на вымярэнні тэмпературы. "Антывірусная ініцыятыва" праходзіць так: на ўваходзе наведвальніка сустракае дзяўчына ў касцюме медсястры і "страляе" ў яго бескантактавым градуснікам. Потым прапануе апрацаваць рукі антысептыкам. Усё гэта — для спакойнага адпачынку, тлумачаць у бары.

 

Бары, стадионы, БТ: где и как у белорусов уже сегодня измеряют температуру
Бар Polugar / relax.by

Мераць тэмпературу сталі і ў іншых рэстаранах сталіцы, расказваюць мінчане. Праўда, пакуль што гэта датычыцца толькі персаналу ўстаноў.

Ужо тыдзень кантралююць тэмпературу ў супрацоўнікаў Акадэміі навук і некаторых IT-кампаній.

"Мой сябар на мінулым тыдні хацеў уладкавацца ў адну мінскую IT-кампанію. На ўваходзе яму праверылі тэмпературу — паказала 37 [градусаў]. У выніку адправілі яго на месяц дадому на каранцін", — расказвае мінчанка Лізавета.

Лідар беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец расказаў пра візіт у італьянскае пасольства ў Беларусі. Перад сустрэчай з паслом палітыку памералі тэмпературу.

 

Бары, стадионы, БТ: где и как у белорусов уже сегодня измеряют температуру

Папераджальныя меры ў сувязі з пандэміяй COVID-19 увялі два тыдні таму і ў медыцынскім цэнтры "Нардзін". Кожны наведвальнік праходзіць праз тэрмакантроль каля стойкі рэгістрацыі.

На гэтым тыдні вірусным стала відэа, на якім тэмпературу правяраюць у заўзятараў на футбольным матчы "Дынама-Брэст" — "Смалявічы". Футбольных фанатаў заварочвалі ля ўвахода ў фан-сектар, калі цеплавізар паказваў адзнаку, вышэйшую за 36,6. Усё б нічога, але людзі звярнулі ўвагу на тое, як доктар, правяраючы горла, кранае твары заўзятараў аднымі і тымі ж пальчаткамі.

 

Сачыць за тэмпературай наведвальнікаў сталі таксама ў сетцы фітнес-цэнтраў weHouse.

Пакуль у суседніх краінах звыклае жыццё людзей прыпынілася, будні большасці беларусаў асаблівых змен не зведалі. Бары і рэстараны адкрытыя, працуюць гандлёвыя цэнтры, праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы. Добра, што некаторыя арганізацыі сур'ёзна занепакоіліся пра здароўе сваіх гасцей і супрацоўнікаў і пачалі правяраць тэмпературу на ўваходзе. Хай нават дзесьці дзеля піяру.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі