Барыс Пятровіч: З Саюза беларускіх пісьменнікаў сёлета выхадаў не было

Нагадаем, што заявы на выхад падалі празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч і Валер Гапееў,а таксама дзіцячая пісьменніца Алена Масла. Таксама сярод тых, хто пакідае шэрагі афіцыйнага Саюзу, называюць паэтку Раісу Баравікову.



Кіраўнік неафіцыйнага Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч кажа, што яго арганізацыя масавы сыход перажыла некалькі гадоў таму, калі быў ціск з боку ўлады. Сёлета ж заяваў на выхад з СБП не было.



Пятровіч: "Ведаеце, гэты працэс скончыўся недзе ў 2010 годзе, калі ў тым Саюзе стала больш сяброў, чым у нашым. Тады ўжо супакоіліся яны і перасталі ціснуць на тых нашых сяброў, якія працуюць у дзяржаўных выданнях, дзяржаўных установах. І таму выхады былі ўжо па іншых прычынах. Можа быць, вы памятаеце выхад Альгерда Бахарэвіча перад нашым з'ездам у 2011 годзе. Было выключэнне Васіля Якавенкі. І пасля з'езду выйшла Ганна Кісліцына".



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі