Баскетбалістаў Беларусі і Расіі не дапусцілі да адбору на Еўрабаскет-2025
![Беларускія і расійскія баскетбалісты праляцелі міма Еўрабаскета / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/basketball-1904.jpg.webp?itok=mEN1i2rv)
Беларускія і расійскія баскетбалісты праляцелі міма Еўрабаскета / pixabay.com
Мужчынскія зборныя Беларусі і Расіі па баскетболе не дапусцяць да ўдзелу ў перадкваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2025 года. Адпаведнае рашэнне прыняў выканаўчы камітэт FIBA.
Гэтае рашэнне баскетбольная асацыяцыя прыняла ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 28 сакавіка 2023 года: "Каманды спартоўцаў з расійскімі і беларускімі пашпартамі не могуць разглядацца арганізатарамі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў".
Чэмпіянат Еўропы-2025 пройдзе ў Латвіі, Кіпры, Фінляндыі і Польшчы.
![Баскетбалістаў Беларусі і Расіі не дапусцілі да адбору на Еўрабаскет-2025](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/basketball-1904-2.png.webp?itok=iA8qqoNt)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.