Баскетбалісткі зборнай Беларусі выйгралі ў Польшчы (відэа)

12 чэрвеня жаночая баскетбольная зборная Беларусі правяла ў румынскім горадзе Арадзя свой другі матч на чэмпіянаце Еўропы. Наша каманда выйграла ў зборнай Польшчы — 65:49 (23:18, 11:6, 21:12, 10:13). Самай выніковай сярод беларусак была Кацярына Сныціна — 13 ачкоў, у Таццяны Ліхтаровіч — 10, у Таццяны Троінай — 9 (і 3 падборы). Алена Леўчанка набрала 8 ачкоў і зрабіла 15 падбораў.

Нагадаем, у першым матчы беларускі выйгралі ў авертайме ў італьянак — 85:76.

Беларусь лідыруе ў групе з 4 ачкамі (пасля 2 матчаў), на другім-трэцім месцах Грэцыя і Турцыя — па 2 ачкі (пасля 1 гульні), па 2 ачкі набралі і зборныя Італіі і Польшчы, але пасля двух матчаў.

У суботу, 13 чэрвеня, зборная Беларусі згуляе з Турцыяй, пачатак у 20.30.

Фота: bbf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі