БАТЭ сёлета зарабіў у Лізе чэмпіёнаў 950 тысяч еўра
БАТЭ сёлета зарабіў у футбольнай Лізе чэмпіёнаў 950 тысяч еўра. 300 тысяч клуб атрымаў за ўдзел у другім раўндзе кваліфікацыі, 400 тысяч за ўдзел у трэцім раўндзе. Яшчэ 250 тысяч еўра атрымлівае чэмпіён краіны, які не змог патрапіць у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, інфармуе “Прессбол”.
Як вядома, БАТЭ саступіў у 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пражскай “Славіі” па суме дзвюх гульняў — 0:1 і 2:1. Барысаўчане захоўваюць шанцы, каб папоўніць клубны банкаўскі рахунак у Лізе Еўропы, дзе яны згуляюць у плэй-оф. Сапернік стане вядомы па выніках лёсавання, якое пройдзе ў пятніцу.
Апошні раз БАТЭ гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2015/2016 гадоў. Тады клуб зарабіў больш за 16,5 млн еўра.