БАТЭ сёння гуляе ў Лізе Еўропы з венгерскім "Відзі"
Футбалісты БАТЭ правядуць сёння свой першы матч у групавым раўндзе Лігі Еўропы. У будапешцкай "Групама-Арэне" іх чакае сустрэча з венгерскім клубам "Відзі". Стартавы свісток прагучыць у 19.55 паводле мінскага часу.
Напярэдадні барысаўская каманда правяла трэніроўку, апробаваўшы поле. Галоўны трэнер Аляксей Бага і абаронца Неманья Мілунавіч далі прэс-канферэнцыю для мясцовых журналістаў, паведамляе прэс-служба "жоўта-сініх".
Сапернік БАТЭ клуб "Відзі" з Секешфехервара з'яўляецца трохразовым чэмпіёнам Венгрыі, у тым ліку ён выйграў мінулы сезон у сваёй краіне.