БАТЭ вярнуў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі

БАТЭ вярнуў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі

БАТЭ вярнуў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У матчы 16-га тура барысаўчане на сваім полі разграмілі "Славію" — 4:0. "Гомель" выйграў у "Арсенала" — 4:1, а мінскае "Дынама" абыграла "Мінск" — 3:1. "Тарпеда-БелАЗ" і "Нёман" згулялі ўнічыю 2:2, "Днепр" выйграў у "Белшыны" — 4:3, а "Іслач" у гасцях у "Слуцка" — 4:2. У стартавым матчы тура ў пятніцу "Энергетык-БДУ" ў гасцях выйграў у "Віцебска" (3:0) і часова стаў лідарам першынства.

У БАТЭ 32 ачкі, "Іслач" і "Энергетык-БДУ" набралі па 31, "Шахцёр" — 30. Апошнія дзве каманды маюць па адной гульні ў запасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі