БАТЭ выйшаў у групавы раўнд Лігі Еўропы (відэа)
БАТЭ выйшаў у групавы раўнд футбольнай Лігі Еўропы! У чацвер, 24 жніўня, у гасцях барысаўчане перамаглі ўкраінскую “Александрыю” — 2:1 (на “Барысаў-Арэне” тыдзень таму была нічыя 1:1). У першым тайме гаспадары поля выглядалі лепш, больш атакавалі, больш білі па браме. А пасля фола Станіслава Драгуна быў прызначаны пенальці, які на 34-й хвіліне рэалізаваў Васіль Грыцук.
Пачатак другога тайму быў таксама за “Александрыяй”. Аднак усё змянілася пасля таго, як Мірка Іваніч на 70-й хвіліне зраўняў лік. БАТЭ пабег наперад, а ўкраінцы відавочна разгубіліся. На 74-й Іваніч выводзіць барысаўчан наперад і ў групавы раўнд еўракубка. Лёсаванне пройдзе ў пятніцу.
БАТЭ выступаў у наступным складзе: Шчарбіцкі, Рыас (М. Валадзько, 78), Булят, Мілунавіч. Палякоў, А. Валадзько (Сігневіч, 65), Драгун, Іваніч, Гардзяйчук, Радзівонаў (капітан, Яблонскі, 89), Стасевіч.