БАТЭ звольніў галоўнага трэнера Алега Дулуба

БАТЭ звольніў галоўнага трэнера Алега Дулуба

Футбольны клуб БАТЭ абвясціў пра звальненне галоўнага трэнера Алега Дулуба —  адпаведная заява з’явілася на сайце каманды.

“У сувязі з адмоўнымі вынікамі БАТЭ ў апошніх матчах, а менавіта паразай у фінале Кубка Беларусі, стратай ачкоў у гульнях з “Іслаччу” і “Гарадзеяй”, а таксама праз занепакоенасць за стан каманды перад еўракубкамі прынятае рашэнне аб скасаванні кантракту з галоўным трэнерам ФК БАТЭ Алегам Дулубам. Рашэнне аб новым трэнеры, а таксама яго памочніках будзе паведамлена пазней”, гаворыцца ў заяве.

Алег Дулуб ачоліў барысаўскі клуб з 5 студзеня гэтага года. Ён прыйшоў туды замест Александра Ермаковіча, пад кіраўніцтвам якога каманда правяла складаны сезон і ледзь не ўпусціла чэмпіёнства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі