Байдэн папярэдзіў амерыканцаў, каб неадкладна пакінулі Украіну

Байдэн папярэдзіў амерыканцаў, каб неадкладна пакінулі Украіну

Амерыканцы, якія застаюцца ва Украіне, павінны неадкладна яе пакінуць, заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ён патлумачыў гэта пагрозай з боку расійскага войска.

"Амерыканскія грамадзяне павінны з'ехаць цяпер. Не падобна на тое, што мы маем справу з тэрарыстычнай арганізацыяй. Мы маем справу з адной з найбуйнейшых армій свету. Гэта зусім іншая сітуацыя, і ўсё можа хутка выйсці з-пад кантролю", — перадае hromadske.ua словы прэзідэнта ЗША.

Байдэн абверг верагоднасць адпраўкі вайскўцаў ва Украіну нават для выратавання амерыканцаў: "Гэта сусветная вайна, калі амерыканцы і Расія пачнуць страляць адзін у аднаго".

10 лютага Дзярждэпартамэнт ЗША папярэдзіў, што не зможа эвакуяваць сваіх суграмадзян "у выпадку расійскіх ваенных дзеянняў ва Украіне". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі