Байдэн запытаў у Кангрэса $106 млрд для Украіны, Ізраіля і нацбяспекі ЗША
Джо Байдэн
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запытаў у Кангрэса амаль $106 млрд для фінансавання дапамогі Украіне, Ізраілю і забеспячэння бяспекі межаў Злучаных Штатаў. У Белым доме спадзяюцца, што аб'яднанне фінансавання дапаможа атрымаць падтрымку ў Палаце прадстаўнікоў (яна ўжо некалькі тыдняў без спікера), паведамляе "Голас Амерыкі".
Просьба Байдэна аб выдзяленні сродкаў паступіла праз некалькі дзён пасля таго, як ён наведаў Ізраіль і заявіў аб сваёй салідарнасці з ізраільцянамі пасля нападу тэрарыстаў ХАМАС. У выніку атакі на Ізраіль загінулі 1400 чалавек.
Найбольшая доля фінансавання — 61,4 млрд долараў — пойдзе на дапамогу Украіне. Запыт уключае мільярды на папаўненне ваеннай тэхнікі краіны, аказанне дапамогі ў галіне эканомікі і бяспекі, падтрымку бежанцаў у ЗША. Каля $14,3 млрд плануецца накіраваць Ізраілю — на падтрымку сістэм супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, на набыццё ўзбраенняў. Больш за 9 млрд долараў — гэта гуманітарная дапамога Ізраілю і сектару Газа.
На ўмацаванне паўднёвай мяжы ЗША для барацьбы з вялікай колькасцю імігрантаў плануецца выдаткаваць 13,6 млрд долараў. Яшчэ $4 млрд пойдуць на "супрацьстаянне рэгіянальным высілкам Кітая ў Азіі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.