Базавая велічыня з Новага года павялічыцца на 1 рубель

Базавая велічыня з Новага года павялічыцца на 1 рубель

Базавая велічыня з 1 студзеня 2019 года павялічыцца на 1 рубель і складзе 25,5 рубля. Адпаведныя змены ўнесеныя пастановай Савета міністраў №956 ад 27 снежня 2018 года, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што цяпер базавая велічыня складае 24,5 рубля.

Апошні раз базавая велічыня змянялася год таму: з 1 студзеня 2018 года яна вырасла з 23 да 24,5 рубля.

Базавая велічыня ўплывае на памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, а таксама штрафаў ды іншых выплат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі