Беларус абакраў экс-начальніка крымінальнай паліцыі Кіева
У Кіеве грамадзянін Беларусі абакраў былога начальніка крымінальнай паліцыі ўкраінскай сталіцы Германа Прыступу.
Інцыдэнт здарыўся ў фітнес-клубе пяцізоркавага гатэля Premier Palace, паведамляе сайт ukranews.com.
Падазраваны скраў з шафкі ў распранальні 27 тысяч грыўняў (каля 950 долараў), якія належалі экс-начальніку крымінальнай паліцыі. Зламысніка затрымалі па гарачых слядах. Суд прызначыў яму арышт як меру стрымання.
Герман Прыступа ў 2019-2021 гадах быў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве — начальнікам крымінальнай паліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.