Апазіцыянер уцёк з Венесуэлы і працоўныя коцікі ў Японіі — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

Тайфун Ягі, найбуйнейшы сёлета, у панядзелак разбурыў вялікі мост у В'етнаме. Хоць ён аслабеў, улады папярэдзілі пра новыя катаклізмы.

У той жа час стала вядома, што апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты Венесуэлы пакінуў краіну і атрымаў палітычны прытулак у Іспаніі.

Аматары Oasis могуць усцешыцца: гурт не толькі ўз’яднаўся, каб адыграць некалькі канцэртаў, але і выдасць новы альбом!

Пра гэта — і коцікаў — у нашай штодзённай рубрыцы #ІхНоравы.


Былы кандыдат у прэзідэнты Венесуэлы атрымаў палітычны прытулак у Іспаніі

Адзін з лідараў венесуэльскай апазіцыі і былы кандыдат у прэзідэнты Эдмунда Гансалес выехаў з краіны. Ён атрымаў палітычны прытулак у Іспаніі, у амбасадзе якой палітык прабыў некалькі дзён перад вылетам, перадае NPR.

Пра нечаканы ад’езд Гансалеса паведаміла віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы Дэлсі Радрыгес. Яна сказала, што ўрад вырашыў даць палітыку бяспечны выезд усяго праз некалькі дзён пасля загаду яго арыштаваць, каб дапамагчы аднавіць “палітычны мір і спакой у краіне”. Нічога не нагадвае?

Апазіцыянер уцёк з Венесуэлы і працоўныя коцікі ў Японіі — #ІхНоравы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі