Беларус Антон Смольскі заваяваў "бронзу" ў спрынце ў Рупольдынгу
У нямецкім Рупольдынгу на этапе Кубка свету па біятлоне 13 студзеня прайшла мужчынская спрынтарская гонка.
Пераможцам стаў француз Кентэн Фіён-Мае, другое месца — у немца Бенедыкта Доля. Беларус Антон Смольскі заваяваў "бронзу": ён зрабіў адзін промах у стойцы і адстаў ад пераможцы на паўхвіліны.
Гэта другі бронзавы медаль Смольскага за гэты сезон. Папярэднюю ўзнагароду ён выйграў у снежні на этапе Кубка свету ў Хахфільцэне.
У трыццатку наймацнейшых увайшоў яшчэ адзін беларускі біятланіст — Максім Варабей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.