Беларусь атрымала другую частку “еўразійскага” крэдыту — $300 млн

Беларусь атрымала другую частку “еўразійскага” крэдыту — $300 млн

Беларусь атрымала другі транш крэдыту Еўразійскага фонда стабілізацыі і развіцця (ЕФСП) — 300 мільёнаў долараў. Гэтыя сродкі ў пятніцу, 29 ліпеня паступілі на рахунак Міністэрства фінансаў.

Як перадае БелаПАН, у ведамстве адзначаюць, што Беларусь выканала ўмовы для атрымання другой часткі гэтай пазыкі. Раней міністр фінансаў Уладзімір Амарын казаў, што другі транш павінен прыйсці ў пачатку ліпеня.  

Пагадненне аб выдзяленні крэдыту ЕФСР на 2 мільярды долараў было падпісана 25 сакавіка 2016 года. З гэтых сродкаў 1,1 мільярда будуць выдзеленыя сёлета. Першы транш на паўмільярда паступіў у Беларусь 30 сакавіка.

Адной з умоваў атрымання крэдыту з’яўляецца стрымліванне росту спажывецкіх коштаў на ўзроўні 12% сёлета і 95 — налета. Апроч таго, выдаткі бюджэту на аплату працы работнікаў бюджэтнай сферы не павінны расці хутчэй за інфляцыю.

Адначасова беларускія ўлады павінны на 1 студзеня 2017 года давесці золатавалютныя рэзервы да 4,9 мільярда долараў і яшчэ праз год нарасціць іх да 5,4 мільярда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі