Беларусь атрымала крэдыт — 300 мільёнаў долараў

Беларусь атрымала крэдыт — 300 мільёнаў долараў

Беларусь атрымала крэдыт — 300 мільёнаў долараў. Гэта чацвёрты транш фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Яго агульная сума — 2 млрд долараў. Крэдыт накіраваны на падтрымку праграмы рэформаў у Беларусі ў 2016-2017 гадах. На сённяшні дзень наша краіна ўжо атрымала 1,4 млрд долараў.

Прэс-служба Еўразійскага банка развіцця адзначае, што рашэнне аб прадастаўленні Беларусі чарговага траншу было прынятае 26 чэрвеня на падставе выканання ўсіх умоў праграмы, акрамя аднаго паказчыка. Ад беларускага боку патрабавалі абмежаваць нямэтавыя дзяржаўныя пазыкі аб’ёмам не больш за 75% ад патрэбы ў пагашэнні дзяржаўнага доўгу. Аднак фактычна летась гэтая лічба склала больш за 101%. “Вызваленне ад выканання дадзенага паказчыка абгрунтавана дасягненнем уладамі краіны заўважнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі за кошт правядзення збалансаванай эканамічнай палітыкі”, — інфармуе прэс-служба Еўразійскага банка развіцця. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі