Беларусь чакае да канца лета 700 мільёнаў долараў расійскага крэдыту
Беларусь чакае да канца лета 700 мільёнаў долараў расійскага крэдыту. Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч. Паводле яго слоў, у перамовах з Расійскай Федэрацыяй па атрыманні крэдыту ніякіх праблем не ўзнікае.
“Ідзе звычайны, стандартны працэс перамоў, чакаем рашэння расійскага боку, — цытуе словы Ермаловіча БЕЛТА. — Узгадняем умовы і параметры крэдыту. Гэта нармальны працэс”. Намеснік міністра фінансаў падкрэслівае, што “фактычнае атрыманне сродкаў” у Мінску чакаюць у ліпені-жніўні.
Як паведамляла Еўрарадыё, 29 чэрвеня стала вядома, што наша краіна атрымала чацвёрты транш фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — 300 мільёнаў долараў.
Максім Ермаловіч