Беларусь дэнансуе пагадненне з Украінай аб сумесным кантролі ў ПП на мяжы

Беларуска-ўкраінская мяжа

Беларуска-ўкраінская мяжа / @gpkgovby

Беларусь мае намер спыніць дзеянне пагаднення з Украінай аб сумесным кантролі ў пунктах пропуску на мяжы, піша рэсурс "Пазірк". Паводле звестак выдання, адпаведны законапраект ужо ўнесены ў Палату прадстаўнікоў.

Гэта пагадненне прадугледжвала, што бакі ўсталёўваюць сумесны кантроль на мяжы, а таксама імкнуцца "да спрашчэння і паскарэння працэдуры кантролю, арганізацыі ўзаемадзеяння і каардынацыі кантрольных органаў". Дакумент быў падпісаны ў снежні 1995 года ў Кіеве. Гэта было пагадненне тэрмінам на 2 гады з аўтаматычным прадаўжэннем, "калі ні адзін з бакоў не заявіць па дыпламатычных каналах аб сваім намеры спыніць дзеянне пагаднення". Мяркуючы з усяго, выхад Беларусі з пагаднення гэта мера ў адказ, бо Украіна выйшла з гэтага пагаднення яшчэ ў лютым гэтага года, адзначае "Зеркало".

Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны і з улікам пазіцыі беларускага рэжыму, які падтрымаў агрэсара, Беларусь і Украіна пачалі выходзіць з сумесных пагадненняў. Так у снежні 2022 года ўрад Украіны скасаваў пагадненне аб паветраных зносінах. Яно таксама дзейнічалі з 1995 года. Па ініцыятыве ўкраінскага боку спынілася супрацоўніцтва ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі, разарваная дамова аб гарантыях у галіне пенсійнага забеспячэння, у галіне авіяцыйнага пошуку і выратавання.

Са свайго боку Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім спыніў дзеянне міжурадавага падатковага пагаднення паміж Беларуссю і Украінай. А ў жніўні беларускі ўрад прыняў рашэнне разарваць пагадненне з Кабінеце міністраў Украіны аб умовах і парадку абмену жылых памяшканняў. Прыпынена дзеянне і некаторых іншых пагадненняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі