Беларусь і Бразілія плануюць узаемна адмяніць візы для грамадзян

Беларусь і Бразілія плануюць узаемна адмяніць візы для грамадзян

Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка 2016 года падпісаў указ №146. Згодна з ім, плануецца ўзаемная адмена візаў для грамадзян Беларусі і Бразіліі. Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія павіна быць заключанае шляхам абмену нотамі.

Указ афіцыйна апублікаваны 21 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. Указ кіраўніка дзяржавы таксама ўхваляе тэкст ноты беларускага боку.

Адпаведныя працэдуры па заключэнні пагаднення даручана ажыццявіць Міністэрству замежных спраў.

На сёння грамадзяне Беларусі могуць наведваць без візы больш за 20 краін свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі