Беларус Ілья Шымановіч прызнаны лепшым еўрапейскім плыўцом ў 2020 годзе

Илья Шымановіч / Беларуская федэрацыя плавання
Илья Шымановіч / Беларуская федэрацыя плавання

Беларускі спартовец Ілья Шымановіч прызнаны лепшым плыўцом Еўропы ў 2020 годзе. 19 снежня ён абнавіў сусветны рэкорд у стометроўцы брасам у кароткім басейне — 55:34 секунды. Таксама Шымановіч устанавіў два рэкорды Еўропы на "кароткай вадзе".

Ілля Шымановіч спецыялізуецца ў плаванні брасам. 26-гадовы плывец атрымліваў сярэбраныя і бронзавыя ўзнагароды чэмпіянатаў свету і Еўропы на кароткай вадзе. На летняй Універсіядзе ў Тайбэі-2017 ён стаў уладальнікам двух залатых узнагарод на дыстанцыях 100 і 50 метраў брасам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі