Беларус Міхаіл Сямёнаў заняў 24-е месца ў скіатлоне
9 лютага на гульнях у Сочы прайшла гонка сярод мужчын-лыжнікаў на 30 кіламетраў (15 кіламетраў класічным стылем і 15 кіламетраў вольным).
Алімпійскім чэмпіёнам у гэтай дысцыпліне стаў швейцарац Дарыа Калонья, другое месца дасталася шведу Маркусу Хельнеру, які адстаў ад лідара ўсяго на 0,4 секунды. “Бронза” — у нарвежца Марціна Ёнсруда Сундбю.
Міхаіл Сямёнаў паказаў найлепшы ў беларусаў вынік — 24-е месца. Сяргей Далідовіч заняў 34-е месца, а Аляксандр Лазуткін — 55-е.