Беларусь можа ўвесці бязвізавы рэжым на Еўрагульні-2019
Беларусь прапрацоўвае магчымасць ўвесці бязвізавы рэжым падчас II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Пра гэта прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў паведаміў на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам, перадае БЕЛТА.
На сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка нашай краіны да Еўрагульняў-2019. Кабякоў паведаміў, што прапрацоўваецца пытанне пра бязвізавы парадак уезду / выезду і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі на перыяд правядзення гульняў для афіцыйных удзельнікаў спаборніцтваў, а таксама замежных турыстаў. Таксама ідзе праца па стварэнні інфармацыйна-тэхналагічнай платформы для гульняў, арганізацыі харчавання ўдзельнікаў, падрыхтоўкі вёскі атлетаў і завяршэння будаўніцтва апошняга інтэрната ў ім, будаўніцтва стадыёна, на якім яны будуць праходзіць, арганізацыі тэлетрансляцый.
Паведамляецца, што прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў высока ацаніў працу па падрыхтоўцы да спаборніцтваў і сур'ёзнае стаўленне да арганізацыі мерапрыемства.
Еўрагульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. У іх праграму ўвайшлі 15 відаў спорту. Спартоўцы разыграюць 189 камплектаў узнагарод у 23 дысцыплінах.