Беларусь, падобна, засталася без афіцыйнага прадстаўніка ў Польшчы
Аляксандр Часноўскі ідзе ў МЗС Польшчы, жнівень 2022
Павераны ў справах Беларусі ў Варшаве Аляксандр Часноўскі вызвалены ад пасады дарадцы-пасланца ў гэтай краіне, у яго скончыўся кантракт. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Беларускага амбасадара ў Польшчы няма з восені 2020 года. Беларускі МЗС тады адклікаў кіраўнікоў дыпмісій Польшчы і Літвы для кансультацый і запатрабаваў ад Варшавы і Вільнюса скараціць колькасць супрацоўнікаў сваіх дыпмісій у Мінску. Пасля гэтага Беларусь была прадстаўлена ў Польшчы на ўзроўні паверанага ў справах. Гэтую місію выконваў Аляксандр Часноўскі. Менавіта ён кантактаваў з польскім МЗС, у тым ліку па такіх адчувальных пытаннях, як сітуацыя на мяжы і вынясення прысуду гродзенскаму журналісту Анджэю Пачобуту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.