Беларускага дыпламата выклікалі ў МЗС Польшчы — абмеркаваць інцыдэнт на мяжы

Міністэрства замежных спраў Польшчы / wiadomosci.gazeta.pl​
Міністэрства замежных спраў Польшчы / wiadomosci.gazeta.pl​

Часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандр Часноўскі 2 лістапада быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Польшчы, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце польскага знешнепалітычнага ведамства.

Гаворка ішла пра сітуацыю на мяжы, у прыватнасці, пра інцыдэнт, які адбыўся ў ноч на 2 лістапада. Па словах польскіх памежнікаў, той ноччу на тэрыторыі Польшчы былі заўважаныя неапазнаныя грамадзяне са зброяй у руках. Мяркуецца, што яны прыйшлі з тэрыторыі Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык перадаў беларускаму боку рашучы пратэст у сувязі з парушэннем польскай дзяржаўнай мяжы. Ён таксама адзначыў, што дзеянні беларускіх уладаў у апошнія тыдні носяць "усё больш відавочныя прыкметы мэтанакіраванай эскалацыі".

Ваўжык таксама сказаў, што Польшча мае намер абараняць свае межы і знешнія межы Еўрасаюза.  беларускаму дыпламату была перададзеная нота пратэсту. У Варшаве чакаюць ад Мінска тлумачэнняў у сувязі з інцыдэнтам на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі