Беларусь паставіць электраэнергію ва Украіну ў якасці аварыйнай дапамогі
Пастаўкі скончацца ў аўторак у 21.00
Беларусь у аўторак пачала пастаўкі электраэнергіі ў энергасістэму Украіны, паведамляе Мінэнерга.
Пастаўкі ажыццяўляюцца на запыт украінскага боку ў рамках Дамовы аб аказанні аварыйнай дапамогі. Усяго ва Украіну паступіць 500 МВт электраэнергіі, пастаўкі скончацца ў 21.00.
Аб доўгатэрміновых камерцыйных кантрактах, акрамя заключаных раней, у гэтым выпадку гаворкі не ідзе, удакладнілі ў Міністэрстве.
Як паведамляла Еўрарадыё, забарона на імпарт электраэнергіі з Беларусі ва Украіну заканчваецца 31 кастрычніка. Нацыянальная камісія Украіны не планавала працягваць забарону, таму перад пачаткам ацяпляльнага сезону краіна хацела пачаць закупкі энергіі з Беларусі з 1 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.