Беларусь павялічыць колькасць памежнікаў на мяжы з Украінай

Мяжа Беларусі і Украіны / dw.com
Мяжа Беларусі і Украіны / dw.com

Беларусь ужо прыняла неабходныя меры па абароне сваіх паўднёвых межаў, заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Печань, піша БЕЛТА.

Абстаноўку на межах ён ахарактарызаваў як "складаную, але кіраваную". Пры гэтым паведаміў, што на ўкраінскім участку мяжы плануецца павялічыць колькасць і закупіць новае ўзбраенне.

"Плануем павелічэнне колькасці некаторых падраздзяленняў, закупку новага ўзбраення. Але гэта планавая праца, якая вялася ў мінулым годзе, вядзецца ў гэтым і будзе весціся ў перспектыве", — заявіў прадстаўнік Памежнага камітэта.

Раней Лукашэнка падчас паездкі ў Лунінецкі раён заявіў, што трэба забяспечыць надзейную абарону мяжы з Украінай.

У 2022 годзе беларускія памежнікі бесперашкодна прапусцілі праз гэтую мяжу расійскія войскі для атакі на Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі