Беларусь прапануе будаваць у Нагорным Карабаху аграгарадкі

У Нагорным Карабаху могуць з'явіцца аграгарадкі​ / БЕЛТА
У Нагорным Карабаху могуць з'явіцца аграгарадкі​ / БЕЛТА

Беларусь гатовая будаваць у Нагорным Карабаху аграгарадкі, перадае Sputnik Беларусь са спасылкай на прэс-сакратара мінбудархітэктуры краіны Вадзіма Крывецкага.

Паводле яго слоў, беларускія будаўнікі гатовыя ўзяцца за комплексную забудову тэрыторыі — узвесці не толькі дамы, але і сацыяльныя аб'екты (школы, дзіцячыя сады, бальніцы). Будучая будоўля ў Карабаху мяркуе "нешта падобнае на беларускія аграгарадкі", адзначыў Крывецкі.

Пры гэтым канкрэтных дамоўленасцяў пакуль няма, ідзе абмеркаванне.

"Паколькі гэта новая старонка ў супрацоўніцтве Беларусі і Азербайджана, трэба разумець, што справа павінна быць выгадная абодвум бакам", — падкрэсліў прадстаўнік мінбудархітэктуры.

Увосень 2020 года ў Нагорным Карабаху здарылася вайна — канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам, якія лічаць рэгіён сваім, перайшоў у вострую фазу. Вынікам супрацьстаяння стаў пераход пад юрысдыкцыю Азербайджана часткі тэрыторый.

Аляксандр Лукашэнка падчас у Баку 13-14 красавіка 2021 года прапанаваў дапамагчы ў аднаўленні Нагорнага Карабаха.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі