Беларусь прайграла эстонцам паўфінал кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2015
Баскетбольны матч паміж мужчынскімі зборнымі адбыўся 25 жніўня.
У чацвер, 22 жніўня, каманда Руслана Байдакова атрымала перамогу з лікам 76:70. А вось 25 жніўня ў Таліне нашы баскетбалісты прайгралі — 61:79, перадае БелаПАН. Па суме дзвюх сустрэч яны саступілі эстонцам.
У вырашальных паядынках Эстонія сустрэнецца з Балгарыяй. Тая ў паўфінале двойчы ўзяла верх над швейцарцамі (92:71 дома і 87:67 у гасцях).
Фота — sovetodrom.ru