Беларусь прайграла Швейцарыі ў таварыскім футбольным матчы

Беларусь прайграла Швейцарыі ў таварыскім футбольным матчы

Зборная Беларусі па футболе 1 чэрвеня сустракалася ў Неўшатэлі ў таварыскім матчы з камандай Швейцарыі. Гульня скончылася перамогай швейцарцаў — 1:0.

Адзіны гол на дзявятай хвіліне сустрэчы забіў паўабаронца гаспадароў Джэрдан Шакіры. У перапынку трэнерскі штаб беларускай камандры зрабіў адразу пяць заменаў, аднак пераламіць ход гульні не ўдалося. 

9 чэрвеня ў Барысаве пройдзе гульня адборачнага турніру чэмпіянату свету 2018 года. На сустрэчу з нашай зборнай прыедзе каманда Балгарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі