Беларусь прыпыніла дзеянне яшчэ аднаго пагаднення з Украінай

Беларускі дыплом аб вышэйшай адукацыі

Беларускі дыплом аб вышэйшай адукацыі / mir.pravo.by

Беларусь прыпыняе дзеянне пагаднення аб прызнанні дакументаў аб адукацыі з Украінай. Пра гэта гаворыцца ў пастанове беларускага ўрада. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пагадненне паміж Беларуссю і Украінай аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі было прынята ў лютым 1998 года. Дакумент прадугледжваў прызнанне дакументаў аб самай рознай адукацыі — ад агульнай і прафесійна-тэхнічнай да вышэйшай, а таксама атэстатаў аб прысваенні званняў дацэнта і прафесара.

Кіеў і Мінск пачалі прыпыняць двухбаковыя пагадненні пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Беларусь у гэтым канфлікце заняла расійскі бок і ўспрымаецца ва Украіне і краінах ЕС як суагрэсар. За няпоўныя два гады разарваныя пагадненні ў самых розных галінах — ад эканомікі і кантролю на мяжы да суднаходства і аховы культурнай спадчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі