Беларусь спыніла супрацоўніцтва з Украінай у сферы аховы культурнай спадчыны

Сувязі Беларусі і Украіны згортваюцца / Ілюстрацыйнае фота Facebook

Сувязі Беларусі і Украіны згортваюцца / Ілюстрацыйнае фота Facebook

Беларусь спыніла супрацоўніцтва з Украінай у сферы аховы культурнай спадчыны. Адпаведную пастанову прыняў урад, яна ўжо апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Урад выказаў намер "не станавіцца ўдзельнікам пагаднення" з украінскім урадам. МЗС мусіць паведаміць пра рашэнне афіцыйнаму Кіеву.

Згаданае пагадненне Беларусь і Украіна падпісалі ў 2010-м.

Пасля 24 лютага 2022-га разнастайныя міжурадавыя дамовы з Беларуссю скасоўвала Украіна. Рабілася гэта з мэтай паскарэння згортвання эканамічных і фінансавых сувязяў з РБ як краінай-суагрэсарам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі