Беларусь сыдзе ў "нефармальную" эканоміку: стаўка на гарод і экспартныя схемы

Прысядзібная гаспадарка будзе дапамагаць беларусам эканоміць і трохі зарабляць / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Прысядзібная гаспадарка будзе дапамагаць беларусам эканоміць і трохі зарабляць / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Нават у разгар падзення эканомікі знойдуцца бізнесы, у якіх атрымаецца нядрэнна жыць. Аднак іх будзе няшмат.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, у каго ёсць шанц ацалець у крызіс, чаму нават ім будзе дрэнна і як беларусы будуць весці "нефармальную" эканоміку ў гародзе і на знешніх рынках.

 

Хтосьці зойме вызваленую нішу, але айфона не створым

Ва ўмовах, калі знешнія рынкі закрытыя, лепш за іншыя будуць працаваць сферы, арыентаваныя на ўнутраны попыт. Гэта рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі, лічыць навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазаль.

Беларусь уйдёт в “неформальную” экономику: ставка на огород и экспортные схемы

— Урад праіндэксуе даходы насельніцтва, магчыма, увалье грошай у буйныя прадпрыемствы для захавання занятасці. Гэта ўсё беларускі рэжым ужо праходзіў неаднаразова. Але гэта азначае адсутнасць колькі-небудзь зразумелай дынамікі развіцця, праяданне перспектыў росту нацыянальнай эканомікі, — кажа эксперт.

У беларускіх вытворцаў з'явіцца магчымасць заняць месцы замежных кампаній, якія сышлі з Беларусі і Расіі. Такія думкі ўжо выказала Мінэканомікі, аднак дамагчыся вялікіх поспехаў наўрад ці выйдзе.

Беларусь уйдёт в “неформальную” экономику: ставка на огород и экспортные схемы

— Нейкія рэчы мы можам замясціць, напрыклад касметыку, — кажа акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова. — У нас ужо ёсць вытворчасць касметыкі. Мы можам паспрабаваць выйсці на прэміяльны рынак, які вызваліўся. Можам, наадварот, перайсці на выпуск больш танных тавараў. Але мы не зможам наладзіць вытворчасць айфонаў. Або хімікатаў, якіх мы раней не выраблялі. Часткова таму, што прайгравалі канкурэнцыю, але часткова таму, што ў нас няма тэхналогій. І каб яны з'явіліся, па-першае, трэба час, а па-другое, інвестыцыі, якія таксама незразумела, дзе браць.

На пашырэнне экспарту ў Расію асаблівых надзей не варта ўскладаць таму, што прадукты, якія Беларусь прадавала ў Еўропу і Украіну, у Расію звычайна не пастаўляліся. Напрыклад, там не патрэбны беларускі калій або прадукты нафтаперапрацоўкі.

 

Гандаль падрос, але ненадоўга 

У студзені — лютым станоўчы ўнёсак у рост ВУП традыцыйна зрабілі прамысловасць і інфармацыйныя тэхналогіі. Акрамя іх, меншы, але таксама рост даў аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў.

Беларусь уйдёт в “неформальную” экономику: ставка на огород и экспортные схемы
Унёсак ключавых галін у ВУП у студзені — лютым / звесткі Белстата

Такія вынікі па гандлі часткова тлумачацца ажыятажным попытам: людзі закупляліся ў запас, рыхтуючыся да горшых часоў. Таксама гэта звязана з ростам цэн, адзначае Алег Мазаль.

— Гэтая статыстыка ніякай тэндэнцыі не адлюстроўвае. Асабліва калі ўлічыць скарачэнне занятасці і вытворчасці на найбуйнейшых беларускіх прадпрыемствах, сыход з рынку буйных заходніх вытворцаў, якія выступалі сур'ёзнымі працадаўцамі. Таму ў перспектыве можна чакаць падзення паказчыкаў названых галін пад уплывам зніжэння попыту з боку насельніцтва, даходы якога будуць падаць. Названыя галіны праселі ў перыяд каранавіруса, але зараз на фоне санкцый адмоўныя наступствы для спажывецкага рынку будуць маштабнейшыя.

Рост у прамысловасці, інфармацыі і сувязі, гандлі звязаны яшчэ і з эканамічным уздымам, які быў летась, кажа Кацярына Барнукова.

— Ён будзе паступова знікаць, пераходзіць у адмоўную плоскасць. Ажыятажны попыт — гісторыя кароткатэрміновая. Думаю, эканомія ўжо пачалася. Прычым не толькі праз тое, што даходы ўпалі, а праз велізарную нявызначанасць. Калі не ведаеш, што будзе заўтра, не дазволіш сабе лішнюю шакаладку або патраціць грошы на прыгожую сукенку.

 

Пераход да эканомікі выжывання

Беларусь уйдёт в “неформальную” экономику: ставка на огород и экспортные схемы
Выбудоўваць схемы, як з пастаўкамі нафтапрадуктаў у Эстонію ў 2021 годзе, усё складаней / Reuters

Ценявы рынак актывізуецца, асабліва гэта будзе датычыцца абыходу санкцый, лічыць Алег Мазаль.

— Думаю, пэўная "праца" ў гэтым кірунку ўжо ідзе. І гэта ў першую чаргу абыход санкцый, якія накладваліся на Расію. Наўрад ці Беларусь зможа выступаць у ролі такога самага маштабнага санкцыйнага хаба для Расіі, як пасля 2014 года. Маштабы і ўзровень уцягнутасці ў ваенны канфлікт рэжыму Лукашэнкі не дазваляюць выкарыстоўваць беларускую юрысдыкцыю для адмывання санкцыйных тавараў.

Таксама людзі будуць шукаць магчымасць набыць тавары кампаній, якія заявілі пра сыход з беларускага і расійскага рынкаў.

На думку Кацярыны Барнуковай, актуальная будзе не столькі ценявая, колькі нефармальная эканоміка.

Беларусь уйдёт в “неформальную” экономику: ставка на огород и экспортные схемы
Ад IT-краіны давядзецца пераходзіць да натуральнай гаспадаркі / Еўрарадыё

Чым дзяржава можа дапамагчы беларусам?

Паколькі ўнутры краіны вялікімі праблемамі будуць інфляцыя, падзенне даходаў і беспрацоўе, дзяржаве самы час падумаць над сацыяльнай падтрымкай. Аднак магчымасцяў для гэтага не вельмі шмат.

— Мы бачым першыя крокі ўрада па падтрымцы эканомікі. Гаворка ідзе пра тое, што прадпрыемствы могуць звяртацца ў Фонд сацыяльнай абароны па выплату дапамогі для сваіх работнікаў, калі тыя знаходзяцца ў прастоі.

На жаль, мы ведаем з досведу, што звычайна такімі схемамі могуць паспяхова скарыстацца толькі дзяржпрадпрыемствы. Але ўжо добра, што ёсць хоць бы такая падтрымка.

Варта спрабаваць дапамагчы прадпрыемствам пераарыентаваць экспарт у Расію, але ўдасца гэта не ўсім. Свабодных грошай у бюджэце таксама няма.

— Запасы, якія ёсць цяпер у бюджэце, могуць хутка скончыцца. Частка рэзерваў заблакаваная, мы не ведаем, якая частка. Якраз у рэзервах ляжаць зберажэнні Мінфіна. Мы таксама не ведаем, наколькі яны даступныя.

У дзяржавы шмат у чым звязаныя рукі. Яна можа толькі падтрымаць прадпрыемствы, дапамагчы ім хутчэй падладзіцца пад новую рэальнасць, але працэс не будзе хуткі і будзе балючы, — падводзіць рысу Кацярына Барнукова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі