Беларус трапіў у рэйтынг самых хуткіх хакеістаў НХЛ

Аляксей Протас

Аляксей Протас / АР

Беларус трапіў у рэйтынг самых хуткіх хакеістаў НХЛ. Аляксей Протас, які выступае за "Вашынгтон", займае ў ім 103-е месца. Самым хуткім гульцом НХЛ прызнаны форвард "Каларада" Натан Макінан.

Як адзначае belarushockey.com, пашыраная статыстыка лігі ўлічвала колькасць паскарэнняў у сярэднім за 60 хвілін гульні. Протас за матч у сярэднім больш за 7 разоў паскараецца да 32 км/г.

Протасу 23 гады. Ён — ураджэнец Віцебска. Гуляў за мінскае "Дынама". За акіян з'ехаў у 2021-м.

Беларус трапіў у рэйтынг самых хуткіх хакеістаў НХЛ
twitter.com/JFreshHockey/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі