Беларус у Польшчы выносіў тавар з крамы ў сумцы з фольгі

Беларус у Польшчы выносіў тавар з крамы ў сумцы з фольгі

42-гадовы беларус у Польшчы выносіў тавар з крамы ў сумцы з фольгі. Яго затрымалі, піша kutno.net.pl.

Здарэнне адбылося ў горадзе Кутна ў Лодзінскім ваяводстве. Мужчына спрабаваў вынесці тавар з крамы электронікі без аплаты. У заплечніку былі тэлефон і аксэсуары на 500 злотых. На пакупніка, які складваў з паліц тавар у заплечнік, звярнуў увагу паліцэйскі, які прыйшоў у краму ў непрацоўны час. Высветлілася, што частку тавару мужчына скраў у той жа краме некалькімі гадзінамі раней. У заплечніку была сумка з фольгі, у якую ён складаў тавар, і дзякуючы якой праходзіў праз адмысловыя рамкі на выхадзе.

Затрыманаму пагражае да 5 гадоў зняволення.

Беларус у Польшчы выносіў тавар з крамы ў сумцы з фольгі
Сумка з фольгі / kutno.net.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі