Беларусь усталявала дыпадносіны з яшчэ адной краінай Афрыкі

Мсваці III

Мсваці III

Беларусь усталявала адносіны з Каралеўствам Эсваціні, расказалі ў беларускім МЗС. Гэтая краіна знаходзіцца на поўдні Афрыкі побач з ПАР. Хутчэй за ўсё, вы ведаеце дзяржаву пад яе мінулым імем — Свазіленд.

Краіну перайменавалі зусім нядаўна. Кароль Мсваці III сказаў, што старая назва была занадта падобнай на тое, як на англійскай мове гучыць назва Швейцарыі (Свіцэлэнд).

"Кожны раз, калі мы з'язджаем за мяжу, людзі думаюць, што мы са Швейцарыі", — тлумачыў кароль.

Але апроч старой назвы іншых падабенстваў са Швейцарыяй у гэтай краіны няшмат. Праваабаронцы крытыкуюць дзяржаву за забарону палітычных партый і дыскрымінацыю жанчын. Кароль кіруе краінай з 1986-га года, але ў чэрвені-ліпені 2021 года там пракацілася серыя пратэстаў, удзельнікі якіх патрабавалі ператварэння абсалютнай манархіі ў канстытуцыйную на фоне вельмі высокай няроўнасці.

Але ў беларускім МЗС лічаць, што адносіны з гэтым каралеўствам адкрываюць "магчымасці для развіцця палітычнага дыялогу, прасоўвання гандлю і эканамічнай кааперацыі, наладжвання сувязяў у галіне адукацыі, аховы здароўя, навукі і тэхналогій, культурнага абмену".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі