Беларус вёз праз мяжу гашыш у камп'ютарнай мышцы

Беларус вёз праз мяжу гашыш у камп'ютарнай мышцы

Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб незаконным абароце наркотыкаў.

Як паведамляецца на сайце Следчага камітэта, інцыдэнт адбыўся 25 снежня 2017 года. 23-гадовы грамадзянін Беларусі ехаў у аўтобусе Варшава — Мінск. У акумулятарным адсеку камп'ютарнай мышкі ён перавёз праз мяжу 3,37 грама гашышу.

Хлопцу вылучылі абвінавачанне ў незаконным перамяшчэнні наркатычных сродкаў праз мяжу і ў незаконным абароце наркатычных сродкаў.

Раней хлопе не меў судзімасцяў. Сваю віну ён прызнаў у поўным аб'ёме. Яго ўзялі пад варту.

Крымінальная справа вывучаная пракурорам і накіраваная ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі