Беларус вёз у Літву кантрабанду на 412 тысяч еўра

Грузавік, які вёз з Беларусі кантрабанду / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Грузавік, які вёз з Беларусі кантрабанду / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Грамадзянін Беларусі вёз у Літву кантрабандныя цыгарэты беларускай вытворчасці на 412 тысяч еўра. Як паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба, кіроўца заявіў літоўскім мытнікам у пункце пропуску Райгардас (на беларускім баку — Прывалка), што грузавік пусты. Аднак яны з дапамогай сістэмы рэнтгенаўскага кантролю знайшлі схованку з кантрабанднымі цыгарэтамі. Іх кошт ацанілі на 412 тысяч еўра.

Праводзіцца расследаванне. Кіроўцу вызвалілі пад заклад.

У чэрвені ў Літве злавілі грамадзяніна Беларусі з кантрабанднымі цыгарэтамі на 2 млн еўра.

Беларус вёз у Літву кантрабанду на 412 тысяч еўра
https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Беларус вёз у Літву кантрабанду на 412 тысяч еўра
Беларус вёз у Літву кантрабанду на 412 тысяч еўра

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі