Метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі ўпаў на тэрыторыі аэрапорта Вільні

Віленскі аэрапорт

Віленскі аэрапорт / the-passenger.de

Метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі ўпаў на тэрыторыі аэрапорта Вільні. Гэта адбылося ўвечары ў суботу, 28 верасня.

Прыкладна ў 23:45 службы аэрапорта заўважылі ў паветры невялікі паветраны балонік з грузам. Неўзабаве ён упаў на тэрыторыі аэрапорта. Сцвярджаецца, што балонікам ніхто не кіраваў, і што ён прыляцеў з тэрыторыі Беларусі.

Інцыдэнт не перашкодзіў працы аэрапорта.

Дэпутат Сейма Літвы Дайніс Гайжаўскас сцвярджае, што толькі за мінулы тыдзень з Беларусі ў Літву прыляцела больш за 150 метэазондаў з грузамі вагой да 50 кг. І што яны могуць свабодна праляцець углыбіню літоўскай тэрыторыі на 60 км.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі