Беларусь забараняе ўвоз маргарыну і макароны з "недружалюбных краін"

Макарона, ілюстрацыйнае фота

Макарона, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі пашырылі спіс тавараў з "недружалюбных краін", якія забаронена ўвозіць. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.

У новы "чорны спіс" увайшлі ️маргарын, макарона, цэмент і вырабы з яго, ўгнаенні азотныя, пластмасавы посуд, пліты ДСП, МДФ, скрыні, скрынкі, мяхі, пакеты ды іншая ўпаковачная тара з паперы і кардону, цэгла будаўнічая.

Абмежаванні набудуць моц з 31 жніўня.

Паведамляецца, што гэта адказ на санкцыі ЕС, прынятыя з 1 ліпеня 2024 года.

Ад пачатку ліпеня супраць Беларусі сталі дзейнічаць пашыраныя санкцыі ЕС, якія забараняюць увозіць у нашу краіну вялікі спіс тавараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі