Беларусь засталася адзінай краінай, дзе "дыстанцыйка" забароненая — педагог
Дыстанцыйная адукацыя ў школе / unsplash
"Адмова ад дыстанцыйнай адукацыі — гэта спроба схаваць правал праграмы "Электронная школа", — піша ў сябе ў фэйсбуку вядомы беларускі рэпетытар Яўген Лівянт.
Педагог апублікаваў свае разважанні пра дыстанцыйную адукацыю ў Беларусі напярэдадні пачатку новага навучальнага года. Еўрарадыё публікуе меркаванне Лівянта.
Для пераходу на "дыстанцыйку" нічога не зроблена
Мы памятаем, як ад нас хавалі чарнобыльскую аварыю і наступствы гэтай аварыі, таму што ўлады не ведалі, што рабіць. Але цяпер жа мы ведаем, што ў выпадку радыеактыўнага заражэння праз баявыя дзеянні вакол Запарожскай АЭС школьнікі і настаўнікі застануцца дома. Мы разумеем, што гэтая трагедыя можа адбыцца сёння, заўтра — у любы дзень. Мы бачым, што баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны толькі ўзмацняюцца. І мы нават не ўяўляем, у што яны могуць выліцца, як гэтая сітуацыя будзе развівацца далей. Відавочна, нельга выключаць, што баявыя дзеянні з тэрыторыі Украіны могуць перакінуцца і на нашу краіну.
І ў гэтым выпадку мы непазбежна павінны былі б перайсці на дыстанцыйную сістэму адукацыі. Але для гэтага пераходу нічога не зроблена, нашы дзяржаўныя структуры не гатовыя і нават не спрабуюць рыхтавацца да такога развіцця падзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.