Беларусь збірае гуманітарную дапамогу ў Пакістан
Сцяжкі Пакістана і Беларусі / grodnonews.by
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Пакістану на суму ў 360 тысяч долараў. Пра гэта гаворыцца ва ўрадавай пастанове, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У краіну накіруюць дызель-генератар, бензінавыя помпы, палаткі, коўдры, абеззаражвальнікі вады, адзенне для дзяцей і дарослых, шэраг лекавых сродкаў, антысептыкі, медыцынскія пальчаткі, рэспіратары, бінты, сурвэткі і эластычныя стужкі. За фарміраванне грузу адказваюць канцэрн "Беллегпрам", Мінаблвыканкам, а таксама два Міністэрствы — аховы здароўя, па надзвычайных сітуацыях.
Грошы на выдзяленне гэтай дапамогі павінен знайсці Мінфін — вылучыць бюджэтныя сродкі, якія прадугледжаны на пераадоленне стыхійных бедстваў, аварый і катастроф.
У красавіку Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з паслом Пакістана ў Беларусі Саджадам Хайдэрам Ханам — абмяркоўвалі перспектывы супрацоўніцтва. Лукашэнка казаў, што зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцей у Пакістане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.