Беларусь збіраецца павысіць тарыфы на транзіт нафты на 23%
Беларусь збіраецца павысіць тарыфы на транзіт нафты на 23%. У лісце, які атрымала кампанія "Транснафта", беларускі бок спасылаецца на экалагічную сітуацыю ў нашай краіне, інфармуе РБК. У "Транснафце" гэтыя планы лічаць "даволі спрэчнымі". Сітуацыю абмяркуюць на перамовах прадстаўнікоў урадаў.
Прэзідэнт кампаніі Мікалай Токараў кажа, што прапановы аб павелічэнне тарыфаў — "звычайная працэдура". Калі расійскі бок не пагодзіцца, беларусы звернуцца ў антыманапольнае ведамства і будуць праведзеныя перамовы.
Беларусь хоча павысіць тарыфы з 1 траўня. Папярэдні раз тарыфы павышаліся ў пачатку 2017 года.