Беларусь змяняе стаўкі консульскіх збораў за выдачу ўязных віз
Беларусь змяняе стаўкі консульскіх збораў за выдачу ўязных віз. З 1 студзеня 2017 года, інфармуе МЗС нашай краіны. Адзначаецца, што змены адбываюцца ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Падатковага кодэксу Беларусі.
З новага года за выдачу індывідуальнай візы консульскі збор складзе 60 еўра (незалежна ад колькасці ўездаў), за выдачу групавой візы — 10 еўра з чалавека. Цяперашнія стаўкі гл. тут, інфармацыя пра новыя з'явіцца ў канцы снежня. Адзначаецца, што грамадзяне Сербіі і Японіі вызвалены ад выплаты консульскіх збораў, а для грамадзян Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы ўстаноўленыя іншыя стаўкі, па зніжаных тарыфах.
Адзначаецца, што рашэнне беларускага боку з'яўляецца "чарговым крокам, накіраваным на аблягчэнне для замежных грамадзян магчымасці наведаць Рэспубліку Беларусь", а таксама на стымуляванне ўязнога турызму і развіццё дзелавых, культурных кантактаў.