Беларусаў не пусцілі ва Украіну з-за падробленых ПЛР-тэстаў

Беларусаў не пусцілі ва Украіну з-за падробленых ПЛР-тэстаў

Беларусаў не пусцілі ва Украіну з-за падробленых ПЛР-тэстаў. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, муж і жонка спрабавалі заехаць праз пункт пропуску "Выступовічы". На пашпартным кантролі ўкраінскім памежнікам разам з іншымі дакументамі яны паказалі два ПЛР-тэсты. Яны падаліся падарознымі. Праверка пацвердзіла, што гэта фальшыўкі. Пра гэта паведамілі ў паліцыю.

Беларусам адмовілі ва ўездзе ва Украіну. Пасля разбіральніцтва дакументы перададуць у суд. За падробку дакументаў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, арышту ці нават абмежавання волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі