Беларусаў, якія раскладалі для расійскіх мытнікаў $45 тысяч хабару, аштрафавалі

Беларусаў, якія раскладалі для расійскіх мытнікаў $45 тысяч хабару, аштрафавалі

Суд у Смаленску прызнаў вінаватымі ў замаху на перадачу хабару супрацоўнікам мытні двух беларусаў і аштрафаваў іх. Так скончылася крымінальная справа, якая пачалася ў лістападзе 2016 года. Як інфармуе прэс-служба Следчага ўпраўлення СК РФ па Смаленскай вобласці, праваахоўнікі, у тым ліку супрацоўнікі ФСБ, затрымалі ў распранальні супрацоўнікаў Смаленскай мытні гендырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю і яго 45-гадовага знаёмага. Адзін з беларусаў заканчваў раскладаць у больш за 90 кабінак канверты з грашыма. Агульная сума хабару склала каля 3 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 45 тысяч долараў). З яго дапамогай бізнесмен спадзяваўся паскорыць працэдуру мытнага афармлення грузаў, якія ўвозіліся ў Расію.  

Расіяне доўга праводзілі расследаванне, было дапытана больш за 200 сведкаў. Крымінальная справа беларусаў складаецца з 43 тамоў! Гендырэктара і яго знаёмага суд збіраўся асудзіць на штраф у памеры  3 млн і 2 млн расійскіх рублёў, але з улікам працяглага іх знаходжання за кратамі яго зменшылі да 2 млн і 1 млн рублёў адпаведна (агулам гэта тыя ж 45 тысяч долараў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі